Перайсці да зместу

Краіна Беларусь. Вялікае Княства Літоўскае

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Краіна Беларусь. Вялікае Княства Літоўскае
Краіна Беларусь. Вялікае Княства Літоўскае
Жанр ілюстраваная гісторыя
Аўтар Уладзімір Арлоў
Мова арыгінала беларуская
Дата першай публікацыі 2012
Выдавецтва Kalligram
Колькасць старонак 400
Ілюстратар Дзмітрый Герасімовіч
Афармленне Зміцер Санько
Носьбіт кніга
Электронная версія
ISBN 978-985-6919-82-7

«Краі́на Белару́сь. Вялі́кае Кня́ства Літо́ўскае. Ілюстрава́ная гісторыя»кніга з гісторыі Беларусі і Вялікага Княства Літоўскага, выдадзеная ў 2012 годзе. Мае каля 2000 ілюстрацый. Працяг выдання Краіна Беларусь, якое пабачыла свет у 2003 годзе[1].

Прысвячаецца часам Вялікага Княства Літоўскага, знаёміць з жыццём і побытам, ваеннымі перамогамі і культурнымі дасягненнямі продкаў беларусаў. На аснове гістарычных фактаў даводзіцца, што назвы «Літва» і «ліцвіны» на працягу некалькіх стагоддзяў былі назвамі Беларусі і беларусаў[1].

Не абмяжоўваецца храналагічнымі межамі існавання Вялікага Княства Літоўскага: апавядае пра суіснаванне балтаў і славян, становішча беларускіх зямель у Расійскай імперыі, вызвольнае змаганне і спробы адрадзіць дзяржаву, нацыянальнае адраджэнне і лёс Віленшчыны ў ХХ стагоддзі[1].

Разглядае гісторыю Беларусі як частку агульнаеўрапейскага руху цывілізацыі[1]. Паказвае дзяржаватворчую ролю беларусаў у Вялікім Княстве Літоўскім і дае чытачу магчымасць даведацца пра гісторыю ВКЛ з беларускага пункту гледжання[2].

Дадатковыя звесткі

[правіць | правіць зыходнік]

Рэцэнзенты кнігі — доктар гістарычных навук Анатоль Грыцкевіч і кандыдат гістарычных навук Уладзімір Ляхоўскі, картограф — кандыдат гістарычных навук Віктар Цемушаў.

Матэрыялы для ілюстрацый мастак Дзмітрый Герасімовіч збіраў у прыватных калекцыях Аўстрыі, Германіі, Польшчы і Літвы, у архівах і музеях Беларусі і суседніх краін[3].

У 2018 годзе з’явілася кніга «Belarus. The Epoch of the Grand Duchy of Lithuania» ў перакладзе на англійскую мову брытанскага беларусіста Джыма Дынглі[2].

Зноскі